- слівіна
- слівіна, -ы
ж.
Единичное дерево сливы.Васю ўдаецца аддзерці ад камля слівіны невялікую пасачку светла-жоўтай смалы, і ён аддае яе брату. Навуменка. Усяго і засталося ад некалі дагледжанай і вясёлай сядзібы - з пяток пакалечаных яблынь, падапрэлая ў камлі і ўсохлая ў галінах слівіна і зусім здзічэлая груша-рагач. Кухараў. Не прыхінайся да плота, слівіну зломіш. Дайнека.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.